У мінулую пятніцу стала вядома, што прадукцыя кансервавага завода прызнана лепшай у розных намінацыях адразу
дзвюх прэстыжных прэмій. Брэнд «Птушка-ляхавічка» прынёс прадпрыемству дыплом першай ступені ў штогадовай Прэміі спажывецкага прызнання «Народная марка». У скарбонцы ўзнагарод завода з’явілася і дэбютная ўзнагарода міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года – 2024».
Пра тое, за што спажыўцы любяць прадукцыю Ляхавіцкага кансервавага, і чым прадпрыемства парадуе пакупнікоў да пяцігоддзя фірменнага магазіна «Заводскі», — у сённяшнім нумары «Ляхавіцкага весніка» і на сайце (https://www.lves.by/?p=196810) «ЛВ».
☝️ З 10 снежня па 15 студзеня ў магазіне на шэраг фірменнай прадукцыі будуць дзейнічаць зніжкі.